Тутэйшы дзэн

Тутэйшы дзэн. Словы вершаў Сабіны Брыло на дызайны словаў Артура Вакарава. Да сёння такая графічная эстэтыка была недасяжная аніводная мове, акрамя японскай. Але ж беларуская – самая маляўнічая? Так. І гэты альбом – доказ. Разгадываць словы і сэнсы – цалкам эстэтскі дзэн. Гуляць, так гуляць: вялікі фармат, шчыльная немелованая папера, дасканалы друк.

Артур Вакараў:
— Наша мова, як і іншыя заходнія, алфавітная. Працэс чытання – гэта разкадаванне абсалютна нейтральных літар, якія, калі склаліся ў знаёмыя словы і сказы, набываюць сэнс і эмоцыю. З іерагліфічнымі па-іншаму: успрымаецца непасрэдна вобраз. Cвядомасць не “прамаўляе” словы, знак працуе наўпрост як вобразная адзінка. Таму кажуць, што іерогліфы — гэта больш семантычнае чытанне, а алфавіты — фанетычнае. Я не стараўся адпавядаць канонам класічнай японскай каліграфіі (гэтым і без мяне займаюцца дастаткова шмат людзей). Ды і немагчыма дасканала перадаць нашу кірыліцу і лацінку праз наяўныя кампаненты іерагліфічнага пісьма. Я ўзяў агульны настрой: складанасць, графічнасць, разнастайнасць. Скарыстаў галоўны прынцып, што іерогліф – гэта карцінка з гісторыяй і эмоцыяй. Тое, што пры чытанні іерогліфаў вока чытача спыняецца, разглядае. Так, іерогліфы патрабуюць больш высілкаў для прачытання, але лепш запамінаюцца, як філасофскія сэнсы. Дзесьці бачыў трапную метафару, што алфавітнае чытанне – гэта маршрут па знаёмай вуліце, а іерагліфічнае – павольны шпацыр па парку.

28,90 

29 у наяўнасці (можа быць загадана)

Вага 900 г
Габарыты 21 × 29,7 × 1,6 см
Мова

Аўтар

Тып выдання

Колькасць старонак

164

Год выдання

ISBN

978-609-492-069-1

Водгукі

Водгукаў пакуль няма.

Будзьце першым, хто пакінуў водгук на “Тутэйшы дзэн”

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *