| Вага | 160 г |
|---|---|
| Габарыты | 12,5 × 19,5 × 1,3 см |
| Мова | |
| Мова арыгінала | |
| Аўтар | |
| Пераклад | |
| Тып выдання | |
| Колькасць старонак | 176 |
| Год выдання | |
| ISBN | 978-609-492-070-7 |
Насi з сабой
Вітаю.
Я доўга чакала, што хто-небудзь напіша кнігу пра мяне і такіх, як я, – і каб ад яе хацелася жыць, а не памерці.
Але я такой не сустрэла. І напісала яе сама. За гады працы ў медыя і палітыцы я стварыла
і адрэдагавала тысячы тэкстаў, але хоць гэты – мастацкі, ён больш сумленны за многія іншыя. Здаецца, гэта называюць аўтафікшн. Якая іронія: ва ўмовах цэнзуры выдумка можа стаць адзіным спосабам распавядаць праўду.
У вас у руках плэйліст з дванаццацi з паловай апавяданняў. Камiчных, iрваных, эмігранцкіх, шалёных, фемінных – пісаць іх стала маёй тэрапіяй, пошукам новых сэнсаў замест тых, што вычарпалі сябе.
Можа, вы знойдзеце тут катарсіс ці раздражненне. Або адчуеце штосьці целам, а не галавой. Адкуль мне ведаць, навошта вы чытаеце кніжкі!
Але раз вы ўжо глядзіце на гэтую вокладку, прашытую маёй скурай, – чаму б вам не запусціць мяне пад сваю?
8,00 €
200 у наяўнасці (можа быць загадана)






Водгукі
Водгукаў пакуль няма.