Гляну я ў аконца

“Гляну я ў аконца…” – другі раман з “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.

Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.

Пасля “Яблычка” нас чакае працяг гісторыі “фірмовага” злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў  — жанчын і мужчын, “тузоў” і “пешак” — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары – гульня ідзе на жыццё і свабоду.

8,00 

199 у наяўнасці (можа быць загадана)

Вага 250 г
Габарыты 12,5 × 19,5 × 0,2 см
Мова

Мова арыгінала

Аўтар

Пераклад

Тып выдання

Колькасць старонак

280

Год выдання

,

ISBN

978-609-492-063-9

Водгукі

Водгукаў пакуль няма.

Будзьце першым, хто пакінуў водгук на “Гляну я ў аконца”

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *