Вага | 470 г |
---|---|
Габарыты | 24 × 16,5 × 0,1 см |
Мова | |
Аўтар | |
Тып выдання | |
Колькасць старонак | 130 |
Год выдання | |
ISBN | 978-985-562-054-0 |
Горад СОНца. Візуальная паэма ў трох частках
«Горад СОНца» — фотаальбом, укладзены беларускім мастаком Артурам Клінавым. Фотаальбом — вынік пяцігадовай працы Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ «Горад СОНца», напісанае аўтарам для гэтага праекту. Артур Клінаў называе фотаальбом «візуальнай паэмай у трох частках». Фотаальбом зьмяшчае тэкст на беларускай і ангельскай мовах (пераклад V. K.). Ангельскамоўная назва — «The Sun City of Dreams».
Ідэя альбома ў тым, каб перадаць унікальнасьць Менску не праз банальную фотафіксацыю вядомых архітэктурных аб’ектаў, а праз пошук вобразу гораду. Пры гэтым аблічча Менску раскрываецца ў дыскурсе праекту пабудовы ідэальнага гораду, які рэалізоўваўся ў сярэдзіне XX ст. савецкімі архітэктарамі.
Сам Клінаў піша пра гэта: «Унікальнасьць Менску — Гораду СОНца… палягае ў тым, што ён стаўся ўвасабленьнем надзвычай рэдкага ў сусьветнай практыцы праекту пабудовы Ідэальнага Гораду вялікае камуністычнае ўтопіі».
20,00 €
2 у наяўнасці
Водгукі
Водгукаў пакуль няма.